Tuesday, February 27th, 2007

Хто больш губляе?

Хто больш губляе?

2007-02-22 01:12 / Казімер Млыноўскі

Рытарычнае пытаньне: “Хто больш губляе?..”

Я пра моладзь і дзяржаву. Дык хто больш губляе, моладзь, якая пры першай жа мажлівасьці знайсьці сабе выкарыстаньне зьязджае за мяжу, ці дзяржава, якая ў асобе зьнікаючай моладзі губляе свой інтэлектуальны патэнцыял. Гэта вельмі актуальная на сёньняшні дзень праблема.

Паколькі я не такі стары, таму паспрабую выказацца на гэты конт максымальна аб’ектыўна.

У мяне ёсьць сям’я, я пакуль што навучаюся ў ВНУ (на дзённым адзьдзяленьні), паралельна падпрацоўваю (бо енчыць грошы ў бацькоў ня надта хочацца). Будую пляны на той час, калі прыйдзецца крочыць у дарослае жыцьцё, зь яго праблемамі, турботамі, нечаканкамі й г.д. Я заўсёды лічыў, што атрымаўшы адукацыю, здолею без турботаў знайсьці працу па спэцыяльнасьці, ці ўдала разьмеркавацца (ВНУ дзяржаўная). Акрамя таго дадаваў упэўненасьці дыплём з адзнакаю. Але папрацаваўшы па разьмеркаваньні колькі месяцаў я зразумеў, альбо я шукаю новую працу ў Беларусі, альбо зьязджаю. І чыньнікаў, паўплываўшых, на прыняцьце другога варыянту было шмат: нізкі заробак (сто даляраў у месяц, на двары быў 2004 год), “саўковая” атмасфэра на працы, адсутнасьць пэрспэктываў, адсутнасьць самарэалізацыі, праблемы ў сям’і (нават не праблемы, а непаразуменьне нейкае).

Я прымаю рашэньне – і зьязджаю.Read more... )
(Leave a comment)