Beati Possidentes
Beati Possidentes*05/22/2007 - 19:03
“Калі нам нешта даспадобы, тады зьядаем мы яго”.
(Bob Perelman, амэрыканскі паэт)
Вы памятаеце Сакавік 2006? Тады моладзь некалькі дзён сядзела на плошчы, не зьвяртаючы ўвагі на надвор’е, а народ езьдзіў побач на аўтобусе, круціў дулі дэманстрантам, ды дзівіўся: “Ну чаго ім яшчэ не хапае!?” Іншымі словамі, народ не разумеў сэнсу акцыі, не разумеў матывацыі “адмарозкаў”. І тады ім растлумачылі: далі па 20 тысячаў. І народ адразу ўсё зразумеў, а найбольш меркантыльныя нават пашкадавалі, што самі не пайшлі. Дасьледчыкі кажуць, што гэта нармалёва, маўляў, у кожным грамадзтве большасьць “жыве страўнікам“, але беларускае грамадзтва, разбэшчанае дыктатурай, пайшло далей – “мы на зайздрасьць ўсім буржуям” збудавалі ідэальную мадэль спажывецкага грамадзтва (consumer society).
Адразу пасьля той самай плошчы зьявіўся фільм з аднайменнай назвай. Мне ў памяць асабліва запаў адзін з дыялёгаў аўтара фільму зь вясковым жыхаром:
− “Эта ж і у нас будуць рабіць... гэту дэмакрацыю... не нужна она вам?
− Канешне не нужна - начорта яна нам нада!
− А што вам нада?
− Да нічаго нам не нада. Нам нада мір, штоб харашо жылі і ўсе.
− А телефон?
− Целяфон нада, канешне!”
Можна, відавочна, кпіць “з калгасьніка”, але гэты вясковец, не ўсьведамляючы таго, бліскуча пацьвердзіў тэорыю чалавечай матывацыі вядомага амэрыканскага псыхоляга Абрагама Маслоў (Abraham Maslow). Ён сьцьвярджаў, што патрэбы чалавека можна ўявіць у выглядзе піраміды, дзе зьнізу месьцяцца патрэбы фізыялягічныя; вышэй ідуць бясьпека; прыналежнасьць (да групы) і любоў; прызнаньне і, нарэшце, самаактуалізацыя (імкненьне да самаўвасабленьня, да актуалізацыі закладзеных у чалавеку патэнтыяў). Сам Маслоў так сказаў пра сваю тэорыю: “Тыя здольнасьці арганізму, якія не набліжаюць яго да жаданай мэты, да часу дрэмлюць, альбо адміраюць. Жаданьне пісаць вершы, набыць аўтамабіль, цікавасьць да роднай гісторыі, цяга да жоўтых чаравікаў – усе гэтыя інтарэсы ды жаданьні альбо блякнуць, альбо зьнікаюць увогуле”.
( Read more... )
Гражданское общество в Беларуси.
В ближайшее время над центром Гродно может быть совершён крупнейший акт вандализма в новейшей истории Европы.
Да слова "народ"
Хто больш губляе?
Чаму я не выходжу замуж?
К новой оппозиции
Открытое письмо в связи с осквернением памятного мемориала “Яма”
Некоторое время назад я уже писал о людях, которые в нынешних белорусских условиях находятся "вне политики". К моему глубочайшему сожалению, я до сих пор не раскрыл полностью эту тему - ибо раздражают и удивляют совсем не эти люди, но только сейчас я смог понять, а какие же именно. 
.jpg)