Голас Трэцяга Шляху || Голос Третьего Пути ([info]3szlach) wrote,
@ 2007-04-16 23:15:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Сайты Трэцяга Шляху і партнэраў вынішчаны хакерскай атакай
Сайты Трэцяга Шляху і партнэраў вынішчаны хакерскай атакай

16 красавіка ўвечары, выявіўшы «салідарнасьць» з хваляй наездаў на «Трэці Шлях» з апазыцыйнай серады, хакеры, якія завуцца Anti oppozition forces (яны падпісаліся даслоўна так: Hack3d by AntiOppositionForce{AntiPartizan}), знайшлі пралом у абароне і сьцерлі на сервэры Трэцяга Шляху наступныя сайты супольнасьці: www.3dway.org, http://www.belzhaba.com, http://www.multclub.org і інш., сайт кампаніі “За свабоду палітвязьняў» http://za.nashih.info, а таксама сайты нашых партнэраў: Офіса «За дэмакратычную Беларусь»: http://www.democraticbelarus.eu, Беларусы.ЕУ: http://www.belarusy.eu, Андрэя Суздальцава: http://www.politoboz.com, няскончаную электронную бібліятэку ЗБС «Бацькаўшчына» і шэраг іншых праектаў.

Мабыць, выйшаўшы на працу ў панядзелак, нашы «калегі» у органах дзяржбясьпекі заклапаціліся лёсам спадара Волчэка і чысьцінёй мундзіра палкоўніка Падабеда і вырашылі іх маральна падтрымаць.

Мы не будзем аднаўляць сайты адразу ў поўным аб'ёме, а павольна прааналізуем іх абарону і будзем уключаць іх па чарзе, упэўніўшыся ў тым, што яны абароненыя.

Тэхнічная служба «Трэцяга Шляху»



(Post a new comment)


[info]jocosiyland
2007-04-16 10:25 pm UTC (link)
расейская анты-чалавечая важаковая школа кдб!!!

(Reply to this)


Create an Account
Forgot your login?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…