Атлянт расправіў плечы
Атлянт расправіў плечы"Атлянт расправіў плечы" (“Atlas Shrugged”) - знакаміты раман амэрыканскай філязоўкі Айн Рэнд, бадай што адна зь першых кнігаў у жанры бізнэс-раману, а таксама першы мастацкі твор у бібліятэцы “Трэцяга Шляху”. Раман выйшаў у 1957 годзе і прызнаны адным з найлепшых і найважнейшых літаратурных твораў XX стагодзьдзя.
Падзеі разгортваюцца ў неазначаны час у будучыні, у Злучаных Штатах Амэрыкі. Амаль усе краіны сьвету ператварыліся ў сацыялістычныя "народныя рэспублікі", ЗША - адна з апошніх дэмакратычных і рынкавых краінаў, якая імкліва ідзе шляхам ператварэньня ў "народную рэспубліку". Эканоміка ў заняпадзе і трымаецца на апошніх рэнтабэльных прадпрыемствах, якімі кіруюць таленавітыя і моцныя прадпрымальнікі. Адна з гэтых кампаній - чыгуначная Taggart Transcontinental. Яе кіраўніца Дэґні Таґґарт, галоўны герой кнігі, вымушаная змагацца за сваё дзела пад ціскам карумпаванай бюракратыі, якая па меры пагаршэньня эканамічнай сытуацыі і паглыбеньня тэхгалягічнага заняпаду ўводзіць ўсё болей абмежаваньняў прадпрымальніцкай ініцыятывы, і такім чынам толькі яшчэ болей пагаршае становішча.
Айн Рэнд апісвае абсурдны сьвет, грамадзтва, дзе загана чалавека робіцца падставай для яго ўзнагароды, дзе ініцыятыва, розум і імкненьне да стваральнай працы караюцца абавязкам клапаціцца пра нахабнага няўдачніка больш, чым пра сябе. Гэтым сьветам кіруюць людзі, якія разважаюць пра духоўнасьць і адмову ад матар’яльнага, жывучы ў брудных бунгало замест калісьці квітнеючага гораду, разбуранага празь іхныя ўтапічныя "чалавекалюбівыя" праекты. Багатыя павінны карміць бедных, моцныя - слабых, пасьпяховыя - няўдачнікаў, таленавітыя - бяздарных, разумныя - дурняў. За салодкімі прамовамі пра "грамадзкія інтарэсы" і "міласэрнасьць" хаваюцца амаральныя і заганныя крывадушнікі і карупцыянэры. Грамадзкае жыцьцё ў такіх умовах у выніку пачынае суправаджацца прымусам і гвалтам, якія падпітваюць самі сябе і камянём на шыі топяць краіну.
( Read more... )