Home
Трэці Шлях || Третий Путь
 
[Most Recent Entries] [Calendar View] [Friends View]

Wednesday, April 11th, 2007

    Time Event
    2:32a
    Да слова "народ"
    Да слова "народ"

    2007-04-11 01:22 / Леў Рубінштэйн

    У адным зь нядаўніх сацыялягічных дасьледаваньняў, праведзеных у Нямеччыне, было і такое пытаньне: "Якія словы нямецкай мовы выклікаюць у вас рэзка нэгатыўныя эмоцыі?" У першай дзясятцы апынулася слова das Volk - "народ". Немцаў зразумець можна, у іх спэцыфічная, скажам так, гісторыя. І так ужо атрымалася, што слова гэта асацыюецца ў першую чаргу зразумела з чым. Зараз жывуць сабе неяк без "народа", і быццам бы нічога так сабе жывуць. Ну, а ў нас-ты гісторыя зусім не спэцыфічная. Гэта значыць яна, зразумела, спэцыфічная, але выключна ў найвышэйшым сэнсе гэтага слова. Завецца наша гісторыя, каб вы ведалі, "асаблівы шлях".

    Колькі памятаю сябе, столькі чую словы "народ жадае, народ не жадае, народу зразумела, народу незразумела, народ ухваляе, народ не ўхваляе, народу трэба такое мастацтва, народу такое мастацтва ня трэба". І наогул - "народ і партыя адзіныя". Слова гэта было звыклым, і мала хто задумваўся над ягоным значэньнем. Ну, народ і народ. Куды ж без яго?

    Слова "народ" - слова вельмі зручнае для ўсялякіх прапагандысцкіх патрэбаў. Слова гучнае, слова ёмістае, слова міталягічна насычанае. Яно мае толькі адзін недахоп - ніхто ня можа толкам растлумачыць, што гэтае слова значыць. Зрэшты, чаму недахоп? Хутчэй - перавага, калі ўлічыць, што прапагандысцкаму дыскурсу надта шкодзяць словы, сэмантычна забясьпечаныя.

    Read more... )

    << Previous Day 2007/04/11
    [Calendar]
    Next Day >>

Трэці Шлях || Третий Путь   About LiveJournal.com

Advertisement